28 жнiўня 2024, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўсталявалі сістэму СПА «Панцыр-С1» на Крымскім мосце

6
Расейцы ўсталявалі сістэму СПА «Панцыр-С1» на Крымскім мосце

Баяцца «сюрпрызаў» ад ГУР.

Расейскія вайскоўцы надумалі ў чарговы раз узмацніць абарону Крымскага моста і ўсталявалі СПА «Панцыр-С1».

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Крымскі вецер».

Імаверна, баючыся ўкраінскіх удараў па мосце, расейцы перамясцілі туды самаходны зенітны ракетны комплекс «Панцыр-С1». Ён ужо амаль месяц фіксуецца на спадарожнікавых здымках.

Як адзначылі ў маніторынгавым канале, ім удалося атрымаць і рэальныя фота СПА ля моста.

«Панцыр-С1» - гэта расейскі самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс, прызначаны для абароны важных аб'ектаў і вайсковых груповак ад розных тыпаў паветраных пагроз на кароткіх і сярэдніх дыстанцыях.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках