Кулеба абмеркаваў з Сікорскім магчымасць збіваць ракеты і дроны над Украінай
4- 28.08.2024, 21:17
- 3,034
Таксама кіраўнікі МЗС Украіны і Польшчы гаварылі аб знішчальніках МіГ.
Міністры замежных спраў Украіны і Польшчы дамовіліся аб далейшых кроках, каб стварыць магчымасць для ўкраінскіх суседзяў перахапляць са сваёй тэрыторыі расейскія ракеты і дроны над Украінай. Пра гэта паведаміла ўкраінскае дыпламатычнае ведамства.
Дзмітрый Кулеба і Радаслаў Сікорскі падчас сустрэчы абмеркавалі "шырокае кола пытанняў".
Міністры дамовіліся аб далейшых кроках і магчымасці для суседзяў Украіны перахапляць са сваёй тэрыторыі расейскія ракеты і дроны ва ўкраінскай паветранай прасторы.
Іншых дэталяў наконт гэтага МЗС не прыводзіць.