11 траўня 2026, панядзелак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў іранскі варыянт перамір'я слабым

2
Трамп назваў іранскі варыянт перамір'я слабым

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што ў яго ёсць план далейшых перамоваў.

У панядзелак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падрабязна распавёў пра сваё стаўленне да адказу Ірана на апошнія мірныя прапановы ЗША. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведамляе Fox News.

Выступаючы ў Белым доме, Трамп заявіў журналістам, што прапанова Тэгерана непрымальная, і адзначыў, што ў яго ёсць план далейшых перамоваў.

«Гэта было проста непрымальна. Ведаеце, многія казалі: «Ну, ці ёсць у яго план?» Так, вядома, у іх ёсць... У мяне найлепшы план за ўсю гісторыю. І Іран пацярпеў ваеннае паражэнне. Поўнае. У іх засталося няшмат таго, што яны, верагодна, назапасілі за гэты час. Мы знішчым гэта прыкладна за дзень. Але ў мяне ёсць план. Ведаеце, гэта вельмі просты план. Не ведаю, чаму вы не кажаце так, як ёсць. Іран не можа мець ядзерную зброю. Яны вельмі небяспечныя. Яны вельмі нестабільныя», – сказаў Трамп.

На пытанне пра стан перамір'я з Тэгеранам Трамп адказаў, што яно «неверагодна слабае».

«Я б сказаў, што цяпер гэта самае слабое перамір'е. Пасля таго, як я прачытаў той кавалак смецця, які яны нам прыслалі. Я нават не дачытаў яго да канца. Я сказаў: «Не буду губляць час на чытанне». Я б сказаў, што цяпер гэта адно з самых слабых перамір'яў», – адзначыў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках