Bloomberg: Трамп запрасіў Маска і Кука ў паездку ў Кітай
- 12.05.2026, 0:40
Акцыі Tesla ўжо адрэагавалі ростам.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў кіраўнікоў найбуйнейшых амерыканскіх кампаній далучыцца да яго паездкі ў Кітай на гэтым тыдні, паведамляе Bloomberg.
Прадстаўнік Белага дома паведаміў, што ў склад дэлегацыі для сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам увайдуць кіраўнік Tesla Ілон Маск, генеральны дырэктар Apple Цім Кук, кіраўнік BlackRock Лэры Фінк і кіраўнік Boeing Кэлі Ортберг.
Агенцтва піша, што ў перамовах таксама возьмуць удзел топ-менеджары Blackstone, Cargill, Citigroup, Cisco, Goldman Sachs, Mastercard, Meta Platforms, Micron Technology, Qualcomm і Visa.
Прэзідэнт ЗША лічыць, што прысутнасць на сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу дапаможа заключыць шэраг камерцыйных здзелак і дамоваў аб закупах з Пекінам.
Bloomberg адзначае, што акцыі Tesla падскочылі на 1,3%, кампенсавалі страты каля 2,7%, зафіксаваныя раней падчас гандлёвай сэсіі, а акцыі Coherent працягнулі рост. Акцыі Illumina, GE, Boeing, Cisco, Visa, Mastercard і Apple дасягнулі сэсійных максімумаў пасля заявы Белага дома.