Лукашэнка выканаў ультыматум Зяленскага
20- 24.06.2026, 19:30
- 10,618
Рэтранслятары спынілі працу ў Беларусі.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка выканаў ультыматум прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Рэтранслятары, якія карэктавалі ўдары па Украіне, спынілі працу ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі падчас зносін з журналістамі.
Прэзідэнт Украіны заявіў, што па стане на 22 чэрвеня рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі больш не працуюць. Пра гэта яму паведамілі Галоўнакамандуючы ЗСУ і ўкраінская выведка.
Па словах Зяленскага, пакуль невядома, ці былі гэтыя сістэмы дэмантаваныя.
«Дэмантавалі іх ці не — я пакуль не ведаю. Але мы працуем над гэтым, я вельмі ўважліва сачу і штодня атрымліваю даклады», — сказаў украінскі лідар.
Нагадаем, Уладзімір Зяленскі ў пятніцу, 19 чэрвеня, запатрабаваў ад рэжыму Лукашэнкі на працягу тыдня прыбраць рэтранслятары дронаў, якія знаходзяцца ў прыгранічных раёнах Беларусі і якія Расія выкарыстоўвае для каардынацыі атак па ўкраінскай тэрыторыі.
«Ён можа гэта зняць? Думаю, яму тыдня будзе дастаткова, каб гэта зрабіць. Калі ён гэтага не зробіць — гэта зробім мы», — заявіў Зяленскі.