Лукашэнка сабраўся за мяжу
29- 23.06.2026, 12:29
- 14,722
Дыктатар анансаваў «доўгую камандзіроўку».
Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэм'ерам Аляксандрам Турчыным распавёў пра запланаваную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным і доўгатэрміновую камандзіроўку за мяжу, паведамляе БелТА
«У мяне тут доўгая камандзіроўка, — арыентаваў прэм'ер-міністра Лукашэнка. — І ў сувязі з гэтай доўгай камандзіроўкай — таксама якія пытанні нам трэба будзе вырашаць».
Куды збіраецца Лукашэнка — ён не кажа.
@charter97.org Лукашэнка сабраўся за мяжу #беларусь #навіны #лукашэнка ♬ арыгінальны гук — Хартыя97
Нагадаем, 19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Мінску варта дэмантаваць рэтранслятары, якія, паводле сцвярджэння Кіева, дапамагаюць Расіі карэктаваць удары беспілотнікаў па тэрыторыі Украіны.
Пазней Зяленскі паведаміў, што Украіна ведае пра чатыры такія аб'екты ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях і даў тыдзень на іх дэмантаж, папярэдзіўшы, што ў адваротным выпадку Украіна можа ліквідаваць гэтыя аб'екты самастойна.