Афіцэр ЗСУ: Лукашэнка стаў смешным
2- 23.06.2026, 13:13
- 4,720
Гэта канец яго кар'еры.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паўтарыў свой ультыматум Лукашэнку і заявіў, што беларускі дыктатар павінен прыбраць рэтранслятары для расійскіх дронаў, інакш гэта зробяць самі ўкраінцы.
Чаму Кіеў менавіта цяпер, праз чатыры гады вайны, так жорстка ставіць пытанне перад беларускім дыктатарам?
Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з ваенным экспертам, маёрам запасу Нацыянальнай гвардыі Украіны Аляксеем Гетманам:
— Жорсткі ультыматум з-за таго, што паставілі расійскія рэтранслятары. Іх проста не было чатыры гады таму. Гэтыя рэтранслятары дапамагаюць кіраваць расійскімі ракетамі, дронамі, якія нас атакуюць.
Чаму ж Зяленскі так упэўнена пра гэта кажа? Здаецца, што гэта ўдар па краіне, якая непасрэдна не бярэ ўдзелу ў вайне, як гэта робіць РФ або Паўночная Карэя. Але гэта не адпавядае сапраўднасці.
Справа ў тым, што існуе рэзалюцыя 3314 яшчэ 1974 года Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая тлумачыць, што такое агрэсія. Ёсць 50-ы артыкул Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, ёсць міжнароднае права і нават гуманітарнае права, дзе прапісаныя правілы і традыцыі вядзення вайны.
Гэта тыя аб'екты, якія здзяйсняюць або дапамагаюць узмацняць агрэсію супраць краіны. У такім выпадку самаабарона краіны, якая падвяргаецца агрэсіі, мае права наносіць удары па ваенных і нават па прамысловых аб'ектах на тэрыторыі любой краіны, дзе б яны ні знаходзіліся, калі адтуль ідзе агрэсія супраць нашай краіны.
Нашы мэты на тэрыторыі Беларусі, Паўночнага полюса і Антарктыды, з якіх ідзе агрэсія супраць нашай краіны, з'яўляюцца законнымі мэтамі. Наўрад ці беларуская супрацьпаветраная абарона лепшая, чым супрацьпаветраная абарона Масквы. Прылятае і ў Маскву, і ў Туапсэ, і ў Крым, у Беларусь прыляціць значна хутчэй і прасцей.
Магчыма, менавіта таму павінны сустрэцца Лукашэнка з Пуціным і абмеркаваць умовы сваіх дзеянняў пасля паўторнага папярэджання. Падкрэслю: гэта не пагроза, а папярэджанне Лукашэнку, маўляў, прыбірайце добраахвотна.
— Як Украіна можа вывесці з ладу гэтыя рэтранслятары?
— Вельмі проста: нанесці ракетна-дронавы ўдар. Адлегнасці невялікія. Дарэчы, задумайцеся над фразай Лукашэнкі пра тое, што «на Беларусь рыхтуецца напад з чатырох бакоў». Насамрэч самае дрэннае для палітыка — гэта стаць смешным. Калі ён становіцца смешным, то гэта ўжо практычна канец ягонай палітычнай кар'еры.
Дык вось, напад з чатырох бакоў: з поўначы — Літва, з захаду — Польшча, з поўдня — Украіна, а з усходу — Расія. Ён што, меў на ўвазе, што аб'яднаныя сілы літоўска-польска-ўкраінска-расійскія збіраюцца нападаць на Беларусь? Ён там што, нешта не тое з'еў?