28 жнiўня 2024, Серада, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ РФ: Рэжым Лукашэнкі перакідае да мяжы з Украінай тэхніку са знакам «В»

26
СМІ РФ: Рэжым Лукашэнкі перакідае да мяжы з Украінай тэхніку са знакам «В»

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны пракаментавалі ўкідванне.

Рэсурсы РФ пачалі распаўсюджваць фатаграфіі нібыта з беларускай тэхнікай, якая перакідаецца да мяжы з Украінай, якую сталі маркіраваць тактычным знакам «В».

Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка паведаміў Liga.net, што сітуацыя на мяжы не змянілася.

Напярэдадні, 27 жніўня, на расейскіх рэсурсах пачалі з'яўляцца паведамленні, што Беларусь нібыта перакідвае тэхніку на ўкраінскую мяжу і маркіруе яе тактычным знакам «В». Такія знакі звычайна выкарыстоўваюць, каб указаць на прыналежнасць да пэўнай групоўкі войск.

Такія фатаграфіі распаўсюджваліся спачатку на рэсурсах РФ, а пасля з'явіліся і ва ўкраінскім сегменце Telegram:

Спікер ДПСУ Дземчанка паведаміў, што ў апошнія дні сітуацыя на ўкраінска-беларускай мяжы не змянілася. Аб маркіроўцы «В» на беларускай тэхніцы яму не вядома.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках