28 жнiўня 2024, Серада, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг: Супольнікі пацвердзілі павелічэнне дапамогі УСУ

Столтэнбэрг: Супольнікі пацвердзілі павелічэнне дапамогі УСУ

Такое пытанне абмяркоўвалася падчас пасяджэння Рады Украіна-NATO.

Краіны Паўночнаатлантычнага альянсу павялічаць вайсковую дапамогу Украіне. Такое пытанне абмяркоўвалася падчас пасяджэння Рады Украіна-NATO.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, паведамляе прэс-служба Альянсу.

Генеральны сакратар нагадаў, што Украіна працягвае штодня знішчаць расейскія ракеты, і гэта ратуе жыцці мірных грамадзян. Але здольнасць украінскіх абаронцаў абараняцца патрабуе павелічэння паставак і падтрымкі.

«Пасля апошніх расейскіх удараў саюзнікі сёння пацвердзілі, што яны павялічваюць сваю ваенную дапамогу Украіне. Мы павінны працягваць выдаваць Украіне абсталяванне і боепрыпасы, неабходныя для абароны ад расейскага ўварвання. Гэта жыццёва важна для таго, каб Украіна магла працягваць барацьбу», - дадаў Столтэнбэрг.

Пры гэтым у Альянсе ўдакладнілі, што сённяшняе пасяджэнне Рады Украіна-NATO прайшло на ўзроўні амбасадараў. Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў папдчас сустрэчы расказаў аб сітуацыі ў сферы бяспекі і прыярытэтных патрэбах Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках