1 верасня 2024, Нядзеля, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няскораная Францыя» патрабуе абвясціць імпічмент Макрону

7
«Няскораная Францыя» патрабуе абвясціць імпічмент Макрону
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Пераможца парламенцкіх выбараў у Францыі падаў рэзалюцыю.

Левая партыя «Няскораная Францыя» (LFI) ініцыявала працэдуру імпічменту прэзідэнта Эмануэля Макрона, паведаміла кіраўніца парламенцкай фракцыі партыі Мацільда Пано на сваёй старонцы ў сацсетцы X у суботу, 31 жніўня, піша «Нямецкая хваля».

«Прапанова рэзалюцыі аб пачатку працэдуры імпічменту прэзідэнта Рэспублікі ў адпаведнасці з артыкулам 68 Канстытуцыі была накіраваная сёння парламентарыям для супольнага падпісання. Макрон адмаўляецца падпарадкавацца зробленаму выбарцамі выбару, таму мы павінныя яго адхіліць», - напісала яна. Размова ідзе аб рэзалюцыі аб скліканні парламента для запуску імпічменту.

«Няскораная Францыя» прыняла такую пастанову праз адмову Макрона прызначыць адзінага кандыдата ад блока левых «Новы народны фронт» (NFP) эканаміста Люсі Кастэ на пасаду прэм'ер-міністра. У партыі думаюць, што гэта сведчыць аб яго злоўжыванні ўладай, растлумачыў нацыянальны каардынатар LFI Мануэль Бомпар.

68-ы артыкул Канстытуцыі прадугледжвае датэрміновае спыненне паўнамоцтваў прэзідэнта Францыі ў выпадку невыканання ім сваіх абавязкаў. Гэта тычыцца і адмовы зацвярджаць законы, прынятыя парламентам. Ініцыятарам імпічменту неабходна на першым этапе сабраць подпісы 58 дэпутатаў (дзясятая частка складу ніжняй палаты).

Бюро палаты мусіць пасля гэтага вызначыць, ці можа праект рэзалюцыі быць прыняты да разгляду. Затым праект павінна адобрыць профільная камісія. Для ўхвалення за рэзалюцыю павінны прагаласаваць дзве траціны дэпутатаў Нацыянальнага збору.

Праект затым перадаецца ў Сенат (верхняя палата парламента). Калі абедзве палаты падтрымаюць дакумент, дэпутаты і сенатары павінны сабрацца на суальнае пасяджэнне. Для імпічменту неабходна, каб рэзалюцыю падтрымалі не менш як 617 з 925 чальцоў дзвюх палат.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках