ЦАХАЛ ліквідаваў у сектары Газа камандзіра Цэнтральнай брыгады «Ісламскага джыхаду»
- 31.08.2024, 21:34
- 2,598
Ён быў адказны за ракетныя абстрэлы Ізраілю.
Вайскоўцы ЦАХАЛа знішчылі, выкарыстоўваючы дакладныя выведвальныя звесткі ШАБАКа, камандзіра брыгадай «Цэнтральных лагераў» Ісламскага джыхаду ў сектары Газа Мухамада Катраўі.
Пра гэта расказала ў суботу, 31 жніўня прэс-служба ЦАХАЛу. Катраўі быў адказны за ракетныя абстрэлы Ізраіля з цэнтральнай часткі сектара Газа, і тэрарыстычную актыўнасць «Ісламскага джыхаду» супраць мірных ізраільцян і салдат Цахала.