Стаў вядомы парадак выступленняў удзельнікаў першага паўфіналу «Еўрабачання-2026»
- 12.05.2026, 6:00
У ім возьмуць удзел 15 краін.
У аўторак, 12 мая, у Вене стартуе 70-ы юбілейны міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне». Ён пачнецца з першага паўфіналу, у якім возьмуць удзел 15 выканаўцаў, піша nv.ua.
Ужо ў аўторак адбудзецца першы паўфінал Еўрабачання 2026, па выніках якога вызначыцца дзясятка краін, якія працягнуць барацьбу за перамогу ўжо ў гранд-фінале 16 мая. Па выніках жэрабёўкі Украіна ў гэтым годзе будзе выступаць у другім паўфінале.
У першым паўфінале возьмуць удзел дзве краіны, прадстаўнікі якіх лідзіруюць у стаўках букмекероў — гэта Фінляндыя і яе дуэт — скрыпачка Лінда Лампеніус і спявак Пэце Паркконен з песняй Liekinheitin, а таксама Грэцыя і спявак Акілас з запальнай песняй Ferto. Таксама менавіта ў гэтым паўфінале будзе выступаць Ізраіль — краіна, вакол удзелу якой ідзе больш за ўсё спрэчак. Ізраіль на конкурсе прадстаўляе Ноам Беттан з песняй Michelle.
У фінал пройдуць толькі 10 краін.
Парадак выступленняў краін у першым паўфінале:
1. Малдова
2. Швецыя
3. Харватыя
4. Грэцыя
5. Партугалія
6. Грузія
7. Фінляндыя
8. Чарнагорыя
9. Эстонія
10. Ізраіль
11. Бельгія
12. Літва
13. Сан-Марына
14. Польшча
15. Сербія
Таксама гледачы пазнаёмяцца з нумарамі прадстаўнікоў Італіі і Германіі, якія, як краіны-заснавальніцы конкурсу, аўтаматычна праходзяць у гранд-фінал.