Літва скароціць плынь аўтобусаў, якія ездзяць у Беларусь
9- 6.08.2024, 14:03
- 16,298
У Вільні ўжо ёсць план.
Паміж Літвой і Беларуссю плануецца скараціць колькасць аўтобусных рэйсаў, заявіла ў эфіры LRT міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ.
Са слоў Агне Білатайтэ, у Літве існуе план скарачэння плыні аўтобусаў у Беларусь, за яго адказвае Мінтранс. Ведамства прадугледзела пэўныя дзеянні.
"Мы ў сваю чаргу закрылі памежныя пункты, што зменшыла плыні, з нашага боку былі зроблены адпаведныя дзеянні, якія паўплывалі на гэты працэс", — заявіла міністарка.
Прадстаўнік Міністэрства транспарту Літвы Станіславас Лінгіс у сваю чаргу паведаміў, што зараз рэалізуецца прынятая кабмінам Літвы яшчэ ў сакавіку пастанова аб скарачэнні рэйсаў у Беларусь удвая.
Ён таксама зазначыў, што пасажыраплынь можа павялічыцца ў сувязі з забаронай Літвы на праезд легкавікоў з беларускімі нумарамі. Аднак прагназаваць, як складзецца сітуацыя пасля ўступлення ў дзеянне забароны, у ведамстве пакуль не могуць.