7 жнiўня 2024, Серада, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-каналы абвінавацілі Лукашэнку ў здрадзе

15
Z-каналы абвінавацілі Лукашэнку ў здрадзе

Нібыта ў баях удзельнічаюць падраздзяленні УСУ, якія стаялі на мяжы з Беларуссю.

Некаторыя Z-каналы сцвярджаюць, што на курскі кірунак Украіна перакінула войскі, якія яшчэ нядаўна стаялі на мяжы з Беларуссю.

«Сітуацыя ў цэлым вярнула нас у люты-сакавік 2022 г. з памылкамі і пралікамі цэнтраў прыняцця пастаноў, якія змянілі характар і фармат СВА.

Адзін з гэтых цэнтраў - Менск. Мірныя ініцыятывы Лукашэнкі, відаць, справакавалі ўкраінцаў на курскі кірунак», - скардзіцца расейскі тэлеграм-канал «Брыфінг».

«ГУВ перакідае ССА, нядаўна знятыя з беларускай мяжы пасля адводу сіл Лукашэнкі», — падтаквае яму канал Win/Win.

Тэлеграм-канал «Дзеці Арбата» таксама сцвярджае: сярод задзейнічаных на курскам кірунку сіл заўважаны часткі ўкраінскага аператыўнага камандавання «Поўнач», якія раней стаялі ўздоўж мяжы з Беларуссю. Але пра ролю Лукашэнкі піша асцярожна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках