1 верасня 2024, Нядзеля, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака дронаў: пажару на Маскоўскім НПЗ прысвоілі максімальны ўзровень складанасці

12
Атака дронаў: пажару на Маскоўскім НПЗ прысвоілі максімальны ўзровень складанасці

Паведамляецца аб "двух гуках выбуху".

Пасля нападу дронаў уночы ў нядзелю, 1 верасня, на Маскоўскім НПЗ успыхнуў маштабны пажар. Расейскія службы паведамляюць аб максімальным узроўні складанасці ўзгарання.

Пра гэта паведамляюць расейскія прапагандысцкія СМІ са спасылкай на аператыўныя службы.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін сцвярджае, што адзін з нібыта збітых беспілотнікаў пашкодзіў, паводле ягоных слоў, памяшканне Маскоўскага НПЗ, якое асобна стаіць.

Расейскія суполкі сцвярджаюць, што ў маскоўскім раёне Капотня, дзе размешчаны НПЗ, было два гукі выбуху. Са слоў жыхароў Капотні і суседніх раёнаў, а 7:30 раніцы прагучаў адзін выбух, затым "хвілін праз 10" былі чутныя гукі аўтаматнай стральбы і другі выбух.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках