1 верасня 2024, Нядзеля, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр СВР: Лукашэнка трапіў у непрыемную сітуацыю

7
Афіцэр СВР: Лукашэнка трапіў у непрыемную сітуацыю
Фота: AFP

Давядзецца апраўдвацца.

29 жніўня ў Беларусі ўпершыню мог быць знішчаны расейскі беспілотнік, які выпадкова заляцеў на тэрыторыю краіны падчас нападу на Украіну.

Сяргей Жырноў, былы супрацоўнік КДБ і Службы знешняй выведкі Расеі, у інтэрв'ю 24 каналу адзначыў, што стасункі паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным вельмі складаныя і неадназначныя. Не варта меркаваць, што яны заўсёды падтрымліваюць адзін аднаго.

– Лукашэнка ўжо даўным-даўно пасварыўся з Пуціным. Проста ў іх асаблівыя стасункі, – падкрэсліў Жырноў.

У Лукашэнкі няма жадання далучаць свае ўзброеныя сілы ў канфлікт, што ўжо даўно відавочна.

– Рыторыка Лукашэнкі вельмі ваяўнічая, але на самай справе ў яго няма войска, яно вельмі слабое і яшчэ ніколі не ваявала, – дадаў Жырноў.

– Гэта ўпершыню, калі публічна загаварылі пра збіццё беспілотніка. Для Лукашэнкі гэта непрыемная сітуацыя, але, верагодна, ён растлумачыць усё тым, што на вайне бывае рознае, паветраная прастора вялікая. Ён будзе спрабаваць мінімізаваць інцыдэнт, – падсумаваў экс-супрацоўнік КДБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках