1 верасня 2024, Нядзеля, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абнародаваная канчатковая справаздача пра крушэнне гелікаптэра Ібрахіма Раісі

8
Абнародаваная канчатковая справаздача пра крушэнне гелікаптэра Ібрахіма Раісі
ІБРАХІМ РАІСІ

Тэгеран аспрэчыў версію беларускай прапаганды.

Вярхоўная камісія ў расследаванні прычынаў крушэння гелікаптэра, на борце якога знаходзіўся прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, апублікавала канчатковую справаздачу.

«Асноўнай прычынай крушэння гелікаптэра стала складаная кліматычная і атмасферная абстаноўка рэгіёну. Яна выявілася ў раптоўным з'яўленні “густой масы шчыльнага туману”», – паведаміла іранскае выданне Javan са спасылкай на камісію.

Як паведамляў Charter97.org, Лукашэнка і ягоная світа абвінавачвалі Вашынгтон у крушэнні гелікаптэра з прэзідэнтам Ірана.

Нагадаем, што гелікаптэр, які ляцеў з Худаферына ў Тэбрыз, на борце якога знаходзіліся прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, міністр замежных справаў Хусэйн Амір Абдулахіян, прадстаўнік Вярхоўнага лідара Ірана ў Тэбрызе Махамед Алі Алі Хашэмі, губернатар правінцыі Усходні Азербайджан Малік Рэхмаці, пацярпеў катастрофу 19 траўня.

Прэзідэнт Ірана і ўся дэлегацыя, якая яго суправаджала, загінулі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках