2 верасня 2024, панядзелак, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удары па тэрыторыі Расеі будуць станавіцца ўсё больш маштабнымі і сталымі

5
Удары па тэрыторыі Расеі будуць станавіцца ўсё больш маштабнымі і сталымі

Расейцы павінны зразумець новую рэальнасць.

У ноч на 1 верасня дроны атакавалі сама меней восем абласцей РФ, наносячы ўдары па энэргетычнай інфраструктуры Расеі. Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі лейтэнант Андрэй Каваленка мяркуе, што гэта новая рэальнасць, з якой будуць жыць расейцы.

Андрэй Каваленка сцвярджае, што ўдары па тэрыторыі Расеі будуць станавіцца ўсё больш маштабнымі і сталымі.

«Расейцы павінны зразумець новую рэальнасць – удары будуць сталымі і будуць толькі нарошчвацца. Расея будзе страчваць інфраструктуру, святла не будзе таксама», – паказвае Каваленка.

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі адзначае, што гэта адказ Украіны за агрэсію РФ. Акрамя таго, паводле словаў Каваленкі, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа хутка спыніць абстрэлы тэрыторыі РФ, калі забярэ свае войскі, скончыўшы вайну ва Украіне.

«Гэта ўсё адказ за абстрэлы Украіны. Пуцін мог бы гэта спыніць, забраўшы войскі і спыніўшы распачатую вайну», – дадаў Каваленка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках