10 верасня 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі расказалі, якія тэрыторыі прыватнага сектара Менска зруйнуюць

2
Чыноўнікі расказалі, якія тэрыторыі прыватнага сектара Менска зруйнуюць

Асноўная дзель прыпадае на тэрыторыю ў межах праспектаў Дзяржынскага і Жукава.

Старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Менгарвыканкама Ірына Гантарова расказала, якія тэрыторыі прыватнага сектара Менска будуць знішчацца "ў найбліжэйшай будучыні".

Паводле ейных слоў, асноўная дзель руйнавання прыпадае на тэрытороыю у межах праспектаў Дзяржынскага і Жукава, а таксама вуліц Чыгуначная і Разінская.

«Там засталася трухлявая забудова... Людзі пераселяцца ў кватэры, а на гэтай тэрыторыі пабудуюць шматпавярховыя дамы», - заявіла чыноўніца.

Раней стала вядома, што ў Лошыцы-5 ідзе адсяленне людзей з прыватнага сектару. Яго закончаць у наступным годзе. Руйнаваць прыватны сектар збіраюцца ў межах вуліц Арлоўскай і Гая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках