10 верасня 2024, aўторак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэран УСУ расказаў, што Украіна будзе рабіць з Курскай вобласцю

4
Ветэран УСУ расказаў, што Украіна будзе рабіць з Курскай вобласцю

Магчымы рэферэндум.

Аперацыя УСУ ў Курскай вобласці працягваецца ўжо больш за месяц, аднак Украіна не разглядае расейскі рэгіён і населеныя пункты, якія кантралюе, сваім суб'ектам. Пра гэта больш падрабязна расказаў кіраўнік Рады рэзервістаў Наземных войскаў і ветэран расейска-ўкраінскай вайны Іван Цімачка ў эфіры Ранок.LIVE.

Паводле ягоных слоў, Курская вобласць з'яўляецца аўтаномным рэгіёнам Расеі і таму мае права забяспечваць сябе самастойна. Кіеў жа не абавязаны браць на сябе адказнасць за гэтую тэрыторыю, бо не абвяшчаў яе сваёй. Пры гэтым усё можа змяніцца пры адной умове.

«Калі Курская вобласць як суб'ект РФ правядзе нейкі свой унутраны рэферэндум, або мясцовае насельніцтва звернецца да тэрытарыяльнага кіраўніцтва з просьбай аб уключэнні ва Украіну або ўзяцці іх пад апеку - тады мы можам гэта абмяркоўваць», - заявіў Іван Цімачка.

На сёння такой інфармацыі няма, таму Украіна не разглядае расейскія тэрыторыі сваім суб'ектам і не можа сцвярджаць, што будзе там знаходзіцца заўжды.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках