Пад Гомелем ноччу загарэўся смеццевы палігон
3- 19.09.2024, 10:28
- 2,590
Ужо не першы раз.
Уночы 19 верасня ўспыхнуў палігон бытавых адкідаў у Гомельскім раёне. На месцы працуюць ратавальнікі, паведамілі ў МНС. Гэты сметнік, размешчаны непадалёк ад Гомеля, функцыянуе ўжо 56 гадоў і гарэў раней.
Пажар на палігоне каля вёскі Узы быў зафіксаваны пасля трох гадзін ночы ў чацвер, 19 верасня. Агонь ахапіў амаль 400 квадратных метраў пры агульнай плошчы сметніка 2,5 гектара. Для тушэння былі задзейнічаны 37 ратавальнікаў і 16 адзінак тэхнікі.
«На 06.00 узгаранне лакалізавана. Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца», - паведамілі ў МНС.