28 верасня 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Рыжанкоў «здаў» у ААН ядзерныя планы Лукашэнкі

4
Міністр Рыжанкоў «здаў» у ААН ядзерныя планы Лукашэнкі

Праект дамовы з РФ з пунктам пра ядзерную зброю практычна ўзгоднены.

Беларусь і Расея плануюць падпісаць да 25-годдзя ўтварэння «саюзнай дзяржавы» дамову аб гарантыях бяспекі, у якой адным з пунктаў будзе палажэнне аб ядзернай зброі. Пра гэта на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку паведаміў міністр замежных справаў краіны Максім Рыжанкоў, паведамляе RTVI.

«Да цяперашняга часу праект дамовы практычна ўзгоднены. Мы правялі шэраг кансультацый з Міністэрствам замежных справаў Расейскай Федэрацыі, натуральна, беручы да ўвагі меркаванне ўсіх зацікаўленых вайсковых установаў, а таксама ўстановаў, якія адказваюць за пытанні бяспекі», – сказаў ён, каментуючы змены ядзернай дактрыны Расеі, пра якія на днях заяві Пуцін.

Ён нагадаў таксама пра ядзерную зброю на беларускай тэрыторыі.

Нагадаем, на днях Уладзімір Пуцін прапанаваў змяніць ядзерную дактрыну Расеі і заявіў пра права ўжываць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках