3 верасня 2024, aўторак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адзенне на ўзроўні самага таннага Кітая, а цана на ўзроўні Італіі»

2
«Адзенне на ўзроўні самага таннага Кітая, а цана на ўзроўні Італіі»

Беларусы абмяркоўваюць прадукцыю Беллегпрама і з сумам успамінаюць сэканд-хэнды.

Еўразвяз нядаўна прыняў новы пакет санкцый. Сярод іх — забарона на пастаўку з ЕЗ адзення, якое было ва ўжыванні, або «сэканд-хэндаў».

На фоне гэтага BGmedia вывучыла кошты ў крамах беларускага адзення.

Каб не казалі прапагандысты, берасцейцы не ўбачылі падстаў для радасці. У тым ліку і для Беллегпрама. Мяркуючы з каментароў у мясцовых пабліках, ніхто асабліва бегчы ў крамы з беларускім адзеннем не спяшаецца. Людзі спасылаліся на высокія кошты пры абы-якой якасці і пісалі, што сэканд-хэнды, як сышлі, так і прыйдуць - «гэтую песню не задушыш, не заб'еш».

«Кашуля за 150 рублёў бел вытворчасці… Поспеху. Шкарпэткі па 10 рублёў… І добра б сапраўды была якасць… Але — на жаль», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Некалькі карыстальніц сышліся ў меркаванні, што, напрыклад, у тых жа Lakbi і Burvin «мадэлі прымальныя і тканіны нядрэнныя, але цэннік рэальна завышаны». Хтосьці напісаў, што на вырабы з лёну кошт нават «кусаецца».

BGmedia паглядзела кошт адзення ў крамах канцэрна «Беллегпрам». Напрыклад, у той жа «Калінцы» вельмі вялікая коштавая розніца. З аднаго боку, можна купіць джэмпер са зніжкай за 17,82 BYN, а з другога - футболка з новай калекцыі за 70 BYN. А, напрыклад, класічная шэрая камізэлька ў клетку каштуе адразу 237,60 BYN. Пры гэтым фасоны мадэляў складана назваць актуальнымі.

У онлайн-краме «Світанак» кошты на першы погляд здаюцца прывабнымі, але якасць і мадэлі пакідаюць жадаць лепшага. Як пішуць карыстальнікі, яно «на ўзроўні самага таннага Кітая, а цана на ўзроўні Італіі».

На сайце Polesie кошт адзення і зусім не пазначаны. Яго можна даведацца, толькі пазначыўшы сваё імя, горад і нумар тэлефона. Вельмі сучасны падыход да бізнэсу.

Аднак, журналістам удалося знайсці сайт з коштамі адзення гэтага брэнда. Напрыклад, джэмпер каштуе 27 BYN, а кардыганы ўсе 115 BYN. Кошт гарнітураў стартуе ад 89 BYN і даходзяць да 178 BYN.

Як ідуць справы з бялізнай?

На афіцыйным сайце «Мілавіца» кошт тавару таксама не пазначаны. Аднак на іншым рэсурсе ўдалося ўбачыць мадэлі з цэннікамі. Напрыклад, кошты станікаў з класічнай калекцыі стартуе прыкладна з 40 - 45 BYN. Калі хочаце бялізну з новай калекцыі, то камплект каштавацьме 115 BYN.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках