3 верасня 2024, aўторак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі бард Аляксей Ільінчык выйшаў на волю

Гомельскі бард Аляксей Ільінчык выйшаў на волю
АЛЯКСЕЙ ІЛЛІНЧЫК

Ён цалкам адбыў тэрмін.

У чэрвені 2022 года Аляксей Ільінчык вярнуўся ў Гомель, а 18 жніўня яго затрымалі. Пра гэта паведамляе «Гомельская вясна».

Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, яго змясцілі ў СІЗА-3 Гомеля, абвінаваціўшы паводле 3-х артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ: часткі 1 артыкула 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варожасці», ч.2 арт.367 «Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі» і ч.1 арт.368 «Абраза Лукашэнкі».

28 сакавіка 2023 года суддзя Гомельскага абласнога суда Хлышчанкоў Аляксей прыгаварыў Ільінчыка да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд абскарджваўся ў Вярхоўным судзе, але яго пакінулі без зменаў, пасля чаго палітвязень быў этапаваны ў ВК №14 у в. Навасадах Барысаўскага раёна Менскай вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках