3 верасня 2024, aўторак, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Румыніі ўхваліў перадачу Украіне ЗРК Patriot

Парламент Румыніі ўхваліў перадачу Украіне ЗРК Patriot

Цяпер законапраект засталося падпісаць прэзідэнту.

Ніжняя палата парламента Румыніі 3 верасня ўхваліла законапраект, які дазваляе перадачу Украіне сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot. Пра гэта паведамляе Agerpres.

Было зарэгістравана 245 галасоў за, 29 супраць, адзін устрымаўся.

Напярэдадні ўрад краіны накіраваў закон у парламент на зацвярджэнне.

Дэпутат Міхай Фіфор заявіў, што, калі ён падпісваў у снежні 2017 года дакументы аб закупцы сістэмаў Patriot, некаторыя палітыкі казалі, што гэтыя сістэмы Румыніі не патрэбныя. «Румынія мае патрэбу ў СПА, Румынія з'яўляецца чальцом ваенна-палітычнага звязу – Альянсу NATO, у Румыніі ёсць абавязальніцтвы, у яе ёсць абавязкі, Румынія павінна паказаць, што нездарма мы гадамі заяўляем, што мы – галоўны пастаўшчык бяспекі ў Чарнаморскім рэгіёне. Мы толькі далучаемся да калектыўных намаганняў у падтрымцы Украіны», – сказаў ён.

Цяпер, як толькі прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс падпіша законапраект, урад выдасць распараджэнне аб пачатку перадачы сістэмы, адзначае Reuters.

Румынія, якая з'яўляецца чальцом NATO з 2004 года, мае агульную мяжу з Украінай даўжынёю 650 км, нагадвае агенцтва. На яе тэрыторыю неаднаразова траплялі фрагменты расейскіх беспілотнікаў, калі Масква атакавала ўкраінскія парты на іншым беразе Дуная.

Румынія падпісала ўгоду на $ 4 млрд на набыццё Patriot ў 2017 годзе. Гэта яе самы вялікі кантракт на закуп на сёння. На гэты момант яна атрымала чатыры сістэмы, дзве з якіх знаходзяцца ў працоўным стане.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках