Да +29°С чакаецца ў Беларусі ў чацвер
1- 4.09.2024, 22:58
- 6,966
Абвешчанае штармавое папярэджанне.
Чырвоны ўзровень небяспекі ў Гомельскай вобласці дзеля высокай пажарнай небяспекі і да плюс 29 градусаў чакаецца ў Беларусі 5 верасня. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкамі абвешчнае штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з'яве (чырвоны ўзровень небяспекі) у Гомельскай вобласці на 5-6 верасня. На большай частцы рэгіёну захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас небяспекі).
У чацвер у Беларусі будзе надвор'е са зменлівай хмарнасцю, пераважна будзе без ападкаў. Уначы і раніцай месцам чакаецца слабы туман. Вецер усходні ўночы 2-7 м/с, удзень 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўночы складзе плюс 10-16 градусаў, удзень — ад плюс 23 градусаў на паўночным усходзе да плюс 29 на паўднёвым захадзе.