«Самыя сапраўдныя дармаеды – Лукашэнка з ягонай бандай»
19- 31.01.2025, 23:31
- 20,022

Беларусы жорстка выказаліся пра ідэю абмежаваць бясплатную медыцыну для беспрацоўных.
Лукашысты не пакінулі ідэі ўвесці для «дармаедаў» абмежаванні ў бясплатнай медыцыне.
Чытачы сайта Charter97.org у каментарах эмацыйна адрэагавалі на навіну пра гэта:
«Як быццам для простых грамадзянаў медыцына бясплатная. Ідзі, пастаў зубы бясплатна, або на УГД запішыся... Пашлюць або праз паўгода прызначаць».
«Тады і Лукашэнку з ягонай бандай няма чаго лячыць. Гэта самыя сапраўдныя дармаеды».
«Для сябе і сваіх прыкантактных у асобе “дэпутаткі” бульбяны лякарню пабудаваў за народныя грошы. А народу застаецца адно – плаціць».
«Сацыяльная справядлівасць па-лукашысцку, мае на ўвазе, што рэжым набывае лаяльнасць адной часткі насельніцтва – смецця, чыноўнікаў, усіх сваіх ябацькаў-прыкарытнікаў-прыхлябальнікаў. Якія весела і ўдосталь сёрбаюць з карыта.
І рабуе іншую частку насельніцтва. Пераважна тых, хто стварае матэрыяльныя даброты, вытворчасць і даданую вартасць. Рабуе коштамі, падаткамі, штрафамі, паборамі».
«Што такое "бясплатная медыцына"?»