Навукоўцы знайшлі найважнейшы вітамін для пажылых людзей
7- 4.01.2025, 12:14
- 12,620
Ён утрымліваецца ў васьмі прадуктах.
Вынікі даследавання ппаказалі, што здольнасць рухацца і развязваць побытавыя пытанні звязаная з вітамінам К1.
У часопісе «Journal of Gerontology: Medical Sciences» нядаўна былі апублікаваныя вынікі эксперыменту, які праводзіла група амерыканскіх спецыялістаў харчавання і старэння.
У ходзе даследавання былі прааналізаваныя звесткі 1300 чалавек ва ўзросце ад 70 да 79 гадоў. Навукоўцы высветлілі, што ад узроўню вітаміну К1 у крыві залежыць магчымасць нармальна перасоўвацца. Калі ў чалавека сталага веку мала гэтага вітаміну ў крыві, то ён не можа перасоўвацца самастойна.
Напрыклад, тыя ўдзельнікі эксперыменту, у якіх узровень вітаміну К1 быў меншы, мелі ўзровень нормы абмежавання мабільнасці ў паўтара разы вышэйшы, чым у тых, хто меў нармальны ўзровень вітаміну. Такія суадносіны былі аднолькавымі як для жанчынаў, так і для мужчынаў.
Каб нармалізаваць узровень вітаміну К1 у арганізме, лекары рэкамендуюць есці наступныя прадукты:
капусту розных відаў;
шпінат;
латук;
ківі;
авакада;
бананы;
пятрушку;
зялёную гарбату.