Літва прадаўжае набываць ёд у таблетках праз суседства з БелАЭС
13- 6.01.2025, 21:41
- 3,558
Улады краіны выдаткавалі на лекі €500 тыс.
Літва набыла 5 млн таблетак ёду, паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя суседняй краіны.
Іх набылі на выпадак аварыі на Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС), якая знаходзіцца каля літоўскай мяжы і за 40 км ад Вільнюса.
«Праз небяспечнае суседства з ядзерным аб'ектам мы павінны забяспечыць жыхароў краіны, каб у выпадку няшчасця яны маглі скарыстацца неабходным медыцынскім прэпаратам», – сказала кіраўніца Міністэрства аховы здароўя Марыя Якубаўскенэ.
Вядома, што за €500 тыс. набыта 5 млн таблетак, якія абараняюць шчытападобную залозу. Гэтая партыя для тых, хто жыве ў радыусе 100 км ад БелАЭС, – амаль трэць насельніцтва краіны.
Упершыню акцыю раздачы ёду правялі ў 2020 годзе.