Навукоўцы плануюць спыніць час
5- 9.01.2025, 21:15
- 9,828
Гэта адбудзецца ў 2029 годзе.
Навукоўцы ўпершыню ў гісторыі рыхтуюцца спыніць час. Гэта адбудзецца ў 2029 годзе, паведамляе беларуская рэдакцыя «Польскага радыё».
Звязана гэта з глабальнай праблемай хронаметражу. Першым на яе звярнуў увагу Дункан Эгню, геафізік з Інстытута акіянаграфіі Скрыпса ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега. Свой артыкул ён апублікаваў у навуковым часопісе Nature.
Прыпыненне часу – гэта рэакцыя навуковага свету на змену клімату. У выніку такіх зменаў паскараецца сутачнае абарачэнне Зямлі. Істотным чыннікам у гэтым выпадку называюць раставанне ледзянога покрыва ў высокіх шыротах, уключаючы Грэнландыю.
Каардынацыя часу па ўсім свеце дазваляе сінхранізаваць час, напрыклад смартфонам і кампутарам. Некаторыя эксперты мяркуюць, што спыненне часу можа выклікаць сур'ёзныя праблемы з лічбавай інфраструктурай. Навукоўцы не ведаюць, як спыненне часу паўплывае на працу кампутараў, навігацыйных сістэмаў, авіярэйсаў, фондавых біржаў і іншых сістэмаў, якія залежаць ад дакладнага вымярэння часу.
У наш час розніца ў часе паміж атамным гадзіннікам усё яшчэ невялікая. Але ў будучыні розніца можа павялічыцца і прывесці да разыходжання паміж атамным і сонечным часам. На людзей гэта праблема непасрэдна не ўплывае, але яна мае значэнне для тэхнікі.