8 снежня 2025, панядзелак, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі заявіў пра знікненне беларускі ў М’янме

12
МЗС Беларусі заявіў пра знікненне беларускі ў М’янме

СМІ пішуць, што яе нібыта прадалі на органы.

Пасольствам Беларусі ў В’етнаме вядзецца праца па вышуку зніклай у М’янме беларускі.

Паводле інфармацыі МЗС, дакладна ўстаноўлена, што дзяўчына выляцела ў Янгон (М’янма) з Бангкока (Тайланд) 20 верасня. Да мерапрыемстваў падключаны знешнепалітычныя і сілавыя ведамствы дзвюх краін, апараты ганаровых консульстваў Беларусі ў Янгоне і Бангкоку.

Нагадаем, сёння расійскі Telegram-канал Mash паведаміў пра трагічную гісторыю беларускай Веры.

Беларуска шукала працу за мяжой. Яна прыляцела на сумоўе ў Бангкок, але замест подыума дзяўчыну вывезлі ў М’янму і зрабілі рабыняй. З абавязкаў: быць прыгожай, абслугоўваць «гаспадароў» і разводзіць багацеяў на грошы. Сувязь з ёй знікла 4 кастрычніка. Беларуску нібыта прадалі на органы.

Спачатку за яе цела нібыта патрабавалі $500 тысяч, а пазней сказалі сваякам, што загінулую крэміравалі. Цяпер сям’я нібыта вядзе перамовы аб вяртанні праху на радзіму.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках