The Telegraph: Размова Лаўрова і Рубіо прайшла «не вельмі добра»
5- 21.10.2025, 22:46
- 13,610
Трамп вырашыў, што саміт з Пуціным не патрэбны.
У Белым доме пацвердзілі, што прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп больш не плануе сустракацца з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным у Венгрыі. Пра гэта піша The Telegraph.
«Прэзідэнт ЗША не сустрэнецца з расійскім лідарам у «найбліжэйшай будучыні» пасля таго, як тэлефонная размова паміж перамоўнікамі з мэтай падрыхтоўкі да мірных перамоваў скончылася няўдала», — гаворыцца ў матэрыяле.
Адзначаецца, што Масква адмяніла асабістую сустрэчу свайго міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова з дзяржаўным сакратаром ЗША Маркам Рубіо. Пры гэтым Трамп хацеў, каб у Венгрыі сабраліся прадстаўнікі абодвух бакоў для падрыхтоўкі яго саміту з Пуціным.
У матэрыяле сказана, што размова Лаўрова і Рубіо прайшла «не вельмі добра». Паведамляецца, што падчас яе расійскі міністр заявіў, што Масква не пагодзіцца на замарозку лініі фронту ва Украіне. Пры гэтым у Белым доме перамовы назвалі «прадуктыўнымі», адзначыўшы, што дадатковыя размовы не патрэбныя.
Як адзначыў у каментары для The Telegraph неназваны заходні чыноўнік, гэта пазітыўнае развіццё падзей:
«Расія выразна дала зразумець, што яе пазіцыя не змянілася, навошта тады сустрэча?»