18 снежня 2025, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака дронаў: выбухі прагрымелі каля нафтаправода, які вядзе да Наваполацкага НПЗ

4
Атака дронаў: выбухі прагрымелі каля нафтаправода, які вядзе да Наваполацкага НПЗ

Відавочцы паведамляюць пра агнявое зарыва.

Расія падверглася атацы дронаў. У ноч на 29 кастрычніка выбухі былі чутныя ў рэспубліцы Марый Эл, паведамлялі мясцовыя жыхары. Відавочцы фіксавалі агнявое зарыва. Расійскі тэлеграм-канал ASTRA геалакаваў кадры і паведаміў, што гэта пасёлак гарадскога тыпу Аршанка. У паведамленні пісалі, што невядома, што менавіта было атакавана.

Аднак тэлеграм-канал Supernova+ пісаў, што ў Аршанскім раёне дроны паразілі Марыйскі НПЗ.

«Завод размешчаны каля магістральнага нафтаправода «Сургут — Полацк». Завод мае дзве АВТ-устаноўкі і здольны перапрацоўваць больш за 1,6 мільёна тон нафты ў год. Асартымент выпрацоўваемых нафтапрадуктаў уключае: стабільны газавы бензін, маторнае паліва, суднавае паліва, вакуум-газойль, мазут, сыравіну для бітуму», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, па нафтаправодзе «Сургут — Полацк» нафта паступае на Наваполацкі «Нафтан».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках