Ударныя беспілотнікі СБУ паразілі расійскі «Панцыр-С2», дзве нафтабазы і дзве РЛС
1- 29.10.2025, 12:46
- 2,554
З'явіліся падрабязнасці аперацыі ў Крыме.
Ударныя беспілотнікі Цэнтра спецыяльных аперацый «А» СБУ ў ноч на сераду, 29 кастрычніка, паразілі расійскі зенітна-ракетны комплекс «Панцыр-С2», дзве нафтабазы і дзве радыёлакацыйныя станцыі ў акупаваным Крыме. Пра гэта паведамілі крыніцы NV у спецслужбе.
ЗРК «Панцыр», коштам 20 млн долараў, з'яўляецца адным з ключавых звёнаў супрацьпаветранай абароны РФ, адзначылі ў СБУ.
«Таксама ў праціўніка стала менш яшчэ на дзве РЛС. Кожная такая знішчаная або выведзеная з ладу сістэма СПА істотна аслабляе абарону РФ на крымскім напрамку», — паведамілі крыніцы NV.
Акрамя гэтага, беспілотнікі СБУ паразілі нафтабазу ў пасёлку Гвардзейскае, дзе захоўвалася паліва. На аб'екце пачаўся маштабны пажар, бачны велізарны слуп чорнага дыму. Зафіксаваны таксама ўдар беспілотніка па нафтабазе Камсамольска.
«СБУ працягвае сістэмную працу па знішчэнні сістэм СПА, якія прыкрываюць Крым, і нафтабаз, што забяспечваюць ворага палівам. Кожная такая спецаперацыя зніжае ваенны і лагістычны патэнцыял расіян. „Хлопок“ будзе гарэць і надалей», — адзначыла інфармаваная крыніца ў СБУ.