РФ атакавала Украіну БПЛА, балістыкай, «Калібрамі» і «Кінжаламі»
2- 30.10.2025, 8:24
- 5,474
Пад прыцэлам была энергетыка.
У ноч на чацвер, 30 кастрычніка, Украіну атаквалі дзясяткі расійскіх ударных беспілотнікаў, а таксама балістычныя ракеты, «Калібры» і «Кінжалы». Акрамя таго, краіна-агрэсар здзейсніла пускі ракет з самалётаў стратэгічнай авіяцыі
Па рэгіёнах па варожых цэлях працуюць сілы СПА. Пра рух беспілотнікаў інфармуюць Паветраныя сілы Узброеных Сіл Украіны.
Падрабязнасці атакі
Так, станам на 02:08 вядома пра ўзлёт 6–7 бортаў Ту-95МС з аэрадрома «Оленья». Курс паўднёва-усходні ў кірунку Каспійскага рэгіёна РФ, адзначаў monitor.
«У выпадку баявога вылету: уваход у Саратаўскую вобласць з 04:40; уваход у Каспійскі рэгіён з 05:45», — сказана ў паведамленні.
Трывогу тым часам абвясцілі ў большасці абласцей Украіны. Паветраныя сілы Узброеных Сіл Украіны паведамлялі пра групы БПЛА на поўначы Запарожскай вобласці, курсам на захад.
Станам на 02:33 некалькі груп БПЛА было ў паўднёвай і цэнтральнай частцы Харкаўшчыны, курс — паўднёвы. Па абласцях працягвала распаўсюджвацца трывога.
«Група БПЛА набліжаецца да цэнтра Вінніцкай вобласці ў кірунку г. Тульчын», — адзначалі ў Паветраных сілах.
Таксама расійскія дроны фіксавалі на Жытоміршчыне і Кіраваградшчыне.
Станам на 03:08 большая частка БПЛА канцэнтравалася на скрыжаванні Мікалаеўскай, Кіраваградскай, Дняпрапятроўскай абласцей. Яны трымалі паўночна-заходні курс у кірунку Вінніцкай вобласці.
Новыя БПЛА невялікімі групамі заходзілі ў Харкаўскую і Сумскую вобласці. Асноўная пагроза была для Запарожжа і Крывага Рога з улікам руху дронаў уздоўж гарадоў.
Станам на 03:23 варожыя дроны працягвалі рух у бок захаду Украіны. Паведамлялася пра БПЛА на Харкаўшчыне, Дняпрапятроўшчыне, Мікалаеўшчыне, у Запарожжы, Чарнігаўшчыне, Херсоншчыне, Кіеўшчыне, у Вінніцкай і Хмяльніцкай абласцях.
Шмат дронаў атакавала Запарожжа. Таксама вораг ударыў па горадзе балістыкай. Яе вораг накіраваў і на Дняпро.
Тым часам варожыя БПЛА ўжо даляцелі да Цярнопальскай вобласці.
А 04:26 стала вядома, што ў паветраную прастору Украіны зайшлі расійскія «Калібры». Ударныя БПЛА тым часам працягвалі рух на захад.
Станам на 04:30 сем бортаў Ту-95МС пачыналі ўваходзіць у зоны патэнцыйных пускаў.
Незадоўга «пачырванела» ўжо ўся Украіна, а вораг ажыццявіў пускі «Кінжалаў» — яны ляцелі на Вінніцкую вобласць.
Станам на 05:15 раніцы расійскія тэрарысты ажыццявілі пуск як мінімум трох аэрабалістычных ракет «Кінжал».
На фоне масіраванай атакі па Украіне польскае войска ўзняло знішчальнікі і самалёт AWACS. Паведамляецца, што з-за атакі Расійскай Федэрацыі па мэтах, размешчаных на тэрыторыі Украіны, польскія і саюзніцкія ваенна-паветраныя сілы распачалі аперацыі ў паветранай прасторы Польшчы.
Пад ударам энергетыка
Маніторынгавыя каналы пішуць, што асноўнай мэтай масіраванага ўдару стала энергетычная інфраструктура. Таксама расійскія тэрарысты абстрэльваюць грамадзянскую інфраструктуру, у тым ліку жылыя дамы.
Міністэрства энергетыкі пацвердзіла, што Расія нанесла масіраваны ракетна-дронавы ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Міністр энергетыкі Святлана Грынчук заявіла, што як толькі сітуацыя дазволіць, выратавальнікі, рамонтныя брыгады і энергетікі пачнуць ліквідацыю наступстваў атакі, аднаўленне электразабеспячэння і ацэнку шкоды.