ЗША і Кітай «абвалілі» кошт нафты
- 31.10.2025, 14:23
- 5,518
Моцны долар знізіў цікавасць інвестараў.
На сусветных рынках патаннела нафта. Так, раніцай 31 кастрычніка кошт ф'ючэрсаў на марку Brent знізіўся на 12 цэнтаў, або на 0,18% – да 64,88 долара за барэль. А на марку WTI – на 21 цэнт, або на 0,35%, да 60,36 долара за барэль. Прычынамі ж гэтага ў экспертным асяроддзі называюць умацаванне долара, сітуацыю ў кітайскай эканоміцы і лішак прапановы.
Пра гэта паведамляе Reuters. Адзначаецца: моцны долар знізіў цікавасць інвестараў да ўсіх сыравінных тавараў.
«Дадатковы ціск на рынак аказалі працэсы, што адбываюцца ў Кітаі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, прамысловая актыўнасць у краіне скарачаецца ўжо сёмы месяц запар», – гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, падкрэсліваецца, паводле прагнозаў, краіны АПЕК (Арганізацыя краін – экспарцёраў нафты) і іх партнёры па-за картэлем працягваюць нарошчваць здабычу нафты. Што, паводле прагнозаў, прывядзе да таго, што:
Рост прапановы перавысіць павелічэнне попыту ў 2025 годзе.
Па выніках кастрычніка Brent і WTI патаннеюць на 3%.
«Экспарт нафты з Саудаўскай Аравіі ў жніўні дасягнуў шасцімесячнага максімуму – 6,407 млн барэляў у суткі. І, паводле чаканняў, працягне расці», – гаворыцца ў матэрыяле.
Таксама, падкрэсліваецца, рэкордная здабыча нафты зафіксавана і ў ЗША. На мінулым тыдні (20–26 кастрычніка) у краіне здабывалі 13,6 млн барэляў у суткі.