Паблізу Пакроўска ўкраінскія вайскоўцы пайшлі ў контрнаступ
1- 31.10.2025, 23:37
- 9,700
У СМІ трапіла відэа з высадкай дэсанту з верталётаў.
У раёне Пакроўска ў Данецкай вобласці ўкраінскія вайскоўцы перайшлі ў контрнаступ
Як піша «УНІАН», пра гэта паведаміў журналіст The Economist Алівер Кэррол у сетцы Х.
«Паводле звестак ваеннай разведкі Украіны, у раёне Пакроўска вядзецца смелы контрнаступ з мэтай аднаўлення ключавых лагістычных маршрутаў», — напісаў ён.
Таксама Кэррол апублікаваў відэа, на якім нібыта паказана высадка дэсанту з верталётаў у раёнах, якія, паводле сцвярджэнняў расіян, знаходзяцца пад іх кантролем.
Журналіст дадаў, што праверыць дакладнасць відэа яму не ўдалося.