ЗСУ яшчэ раз нанеслі ўдар па Белгарадзе: у горадзе блэкаўт
8- 6.10.2025, 16:36
- 15,542
Украіна адказала на ўдары па сваёй энергетычнай інфраструктуры.
У Белгарадзе ў чарговы раз была атакаваная энергетычная інфраструктура. Пра гэта паведамляе ASTRA.
Паведамляецца, што была атакаваная падстанцыя «Луч». Над аб’ектам назіраецца густы дым. Мясцовыя каналы паведамляюць, што ў горадзе чулі выбухі, верагодна, ад ракетных прылётаў.
Паводле звестак расійскіх СМІ, у выніку атакі загінуў адзін чалавек. Афіцыйнай інфармацыі няма. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра адключэнне святла ў некаторых раёнах Белгарада пасля атакі.
Раней Кіеў абяцаў расіянам блэкаўт, калі не спыняцца ўдары па энергетычнай інфраструктуры Украіны.