Лукашэнка адляцеў у Душанбэ
5- 9.10.2025, 11:25
- 6,250
Дыктатар зноў сустрэнецца з Пуцінам.
Лукашэнка 9 кастрычніка адправіўся ў сталіцу Таджыкістана Душанбэ. І сустрэнецца там, у тым ліку, з Пуцінам, які ўжо знаходзіцца ў горадзе.
Кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў Таджыкістан прывяло пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Яно адбудзецца ў Душанбэ 10 кастрычніка.
Заўважым, што Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 26 верасня. Беларускі кіраўнік прылятаў у Маскву.