15 снежня 2025, панядзелак, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвіслы Лукашэнка стомлена рухнуў на завалінку

28
Абвіслы Лукашэнка стомлена рухнуў на завалінку

Убогасць і немагутнасць дыктатара паказалі на новых здымках.

Кадры падчас наведвання Лукашэнкам Лепельскага раёна атрымаліся не менш трывожнымі, чым выступленне самога аратара.

Прыстарэлы мужычок сядзіць на завалінцы разам з сабачкай і на ўвесь свет мацюкае амерыканцаў і еўрапейцаў, расказвае пра сусветныя змовы і доўгія рукі спецслужбаў, піша «Салідарнасць».

Такім убачылі Аляксандра Лукашэнку падчас яго наведвання Лепельскага раёна.

Там кіраўнік быў заняты па-сапраўднаму «важнымі» справамі.

Даведаўся, што паласатая дошчачка атрымалася, калі зрасцілі палоскі.

Патрабаваў пераемнасці на прадпрыемстве і насмяшыў рабочых жартачкам пра пераемнікаў («Мне Эйсмонт кажа: «А колькі прэзідэнтаў вы падрыхтавалі?»).

Умiлiўся мядзведзікам.

Аглядзеў макет рэгіёна і задаўся пытаннем: «Якага чорта мы гэтых еўрапейцаў аздараўляем?»

Ну а пасля, стаміўшыся, прысеў на завалінку і пачаў чыхвосціць амерыканцаў, распавядаць пра змовы і пагражаць ядзернай зброяй.

Увогуле, «карціна алеем». Прыстарэлы мужычок з сабачкай на завалінцы, чыноўнікі ў позе «ждуноў» (цікава, чаго чакаюць?) — і за ўсім гэтым трывожна назірае «народ».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках