Politico: Кіраўнік ЦРУ таемна прыехаў у Брусэль
- 1.11.2025, 11:40
- 5,874
Фота: Reuters
Стала вядома мэта візіту.
На гэтым тыдні дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф здзейсніў кароткую паездку ў Брусэль, сустрэўшыся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі знешніх спраў і разведкі ЕС, каб абмеркаваць з імі сітуацыю ў сферы абмену разведвальнымі дадзенымі.
Паводле звестак крыніц Politico, Рэткліф сустрэўся з галоўным дыпламатам ЕС Каяй Каллас, а таксама з высокапастаўленымі службовымі асобамі Цэнтра разведкі і сітуацыйнага аналізу ЕС і Упраўлення разведкі ваеннага штаба ЕС.
«Паводле слоў двух крыніц, мэта сустрэчы палягала ў тым, каб супакоіць грамадскасць і пацвердзіць прыхільнасць Вашынгтона да абмену разведвальнымі дадзенымі, бо некаторыя еўрапейскія сталіцы ўсё больш занепакоеныя кірункам знешняй палітыкі ЗША пры прэзідэнце Дональдзе Трампе», — піша выданне.
Афіцыйна Рэткліф знаходзіўся ў горадзе, каб правесці брыфінг для Паўночнаатлантычнага савета, паведаміў адзін дыпламат. Але ягоная сустрэча з Еўрапейскай службай знешнепалітычных дзеянняў (EEAS), адказнай за знешнюю палітыку блока, «дала выразны сігнал: ЦРУ хоча падтрымліваць сувязь».
Чакаецца, што гэтая сустрэча не будзе разавай. «Ад гэтага моманту яна павінна стаць рэгулярнай», — заявіў адзін з чыноўнікаў. Рэткліф і яго калегі з ЕС таксама абмеркавалі агульныя праблемы, уключаючы Расію, Кітай і Блізкі Усход.