5 снежня 2025, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелых пры выбуху на «Беларуськаліі» перавезлі ў апёкавы цэнтр Мінска

1
Пацярпелых пры выбуху на «Беларуськаліі» перавезлі ў апёкавы цэнтр Мінска

З’явілася новая інфармацыя ад Мінздароўя.

Увечары 31 кастрычніка ў Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы прайшлі медыцынскія кансіліумы па тактыцы лячэння чатырох пацярпелых у выніку выбуху ёмістасці з-пад салянай кіслаты на «Беларуськаліі».

Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Пасля ацэнкі цяжкага стану пацыентаў — маладой жанчыны і трох мужчын — усіх пацярпелых вырашылі перавесці на лячэнне ў Мінск.

Да транспарціроўкі двум пацыентам правялі неабходныя аперацыі, пасля ўсіх чатырох на рэанімабілях у суправаджэнні ДАІ перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр і аддзяленне нейрарэанімацыі Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

Мінздароўя паведамляе, што за станам пацярпелых назіраюць лекары вышэйшай кваліфікацыі.

Нагадаем, на прампляцоўцы 4-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій» адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 4 чалавекі, а таксама адбылося пашкоджанне суседняй ёмістасці з салянай кіслатой. Пацярпелыя з хімічнымі апёкамі і камбінаванымі траўмамі знаходзяцца ў Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Адміністрацыя «Беларуськалія» заявіла, што Салігорск не трапляе ў зону хімічнага заражэння пры выкідзе салянай кіслаты на ААТ «Беларуськалій».

«Усе цэхі рудаўпраўлення працуюць у штатным рэжыме», — адзначылі на прадпрыемстве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках