Новы ўрад Малдовы склаў прысягу
- 1.11.2025, 12:54
- 1,030
Гэта азначае афіцыйны пачатак яго працы
Урад Малдовы на чале з Аляксандрам Мунтяну у суботу склаў прысягу, што азначае афіцыйны пачатак яго працы.
Як піша «Еўрапейская праўда», цырымонія транслявалася ў Facebook прэзідэнткі Малдовы Маі Санду.
Цырымонія складання прысягі Мунтяну і яго міністраў адбылася ў прысутнасці Санду і Ігара Гросу – спікера парламента Малдовы, дзе напярэдадні выказалі вотум даверу ўраду.
У сваім выступе прэзідэнтка Малдовы адзначыла, што новы ўрад павінен давесці да канца ўжо пачатыя рэформы і праграмы, якія дапамогуць краіне на шляху да ўступлення ў ЕС.
«Нам патрэбныя смелыя меры, якія забяспечаць развіццё эканомікі... усе мэты могуць быць дасягнутыя, толькі калі мы скарыстаемся гістарычным шанцам, які дае ЕС», – сказала яна.
Мінулым тыднем прэзідэнтка Малдовы Мая Санду афіцыйна вылучыла на пасаду прэм’ер-міністра бізнесмена Аляксандра Мунтяну, які больш за 20 гадоў пражывае ў Украіне.
Пазней у Малдове абнародавалі склад будучага ўрада.