Revolut закрывае рахункі беларусаў з працоўнымі візамі D
3- 1.11.2025, 15:59
- 5,620
Каб пазбегнуць гэтага, трэба прадставіць дзейны від на жыхарства ў краіне ЕС.
Revolut закрывае рахункі беларусам з працоўнымі візамі D. У арганізацыі прычынай называюць новыя еўрапейскія санкцыі, перадае «Еўрарадыё».
Рахункі закрываюць да 31 снежня. Каб пазбегнуць гэтага, трэба прадставіць дзейны від на жыхарства ў краіне ЕС.
Шмат хто з тых, хто адкрыў такі рахунак, — вадзіцелі, што працуюць у польскіх або літоўскіх кампаніях. Акрамя беларусаў, Revolut патрабуе від на жыхарства ў любой з краін ЕС і ад расіян.
Варта адзначыць, што ў новым еўрапейскім пакеце санкцый няма такога пункта, які прымушаў бы кампанію закрываць рахункі беларусам. То бок у Revolut хутчэй перастрахоўваюцца.