14 снежня 2025, Нядзеля, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальніца прэміі міру падтрымала «эскалацыю» ЗША супраць Венесуэлы

3
Уладальніца прэміі міру падтрымала «эскалацыю» ЗША супраць Венесуэлы

Марыя Мачада лічыць ваенную аперацыю адзіным шанцам звяргнуць рэжым Мадура.

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру 2025 года Марыя Карына Мачада падтрымлівае магчымую «эскалацыю» ў адносінах паміж ЗША і Венесуэлай, бо лічыць гэта апошнім шанцам звяргнуць дыктатара Нікаласа Мадура. Адпаведную заяву яна зрабіла ў інтэрв’ю Bloomberg (пераклад — «УНІАН»).

Марыя Мачада — апазіцыйная актывістка з Венесуэлы. Менавіта за гэтую апазіцыйную дзейнасць ёй і прысудзілі Нобелеўскую прэмію міру некалькі тыдняў таму.

У верасні і кастрычніку гэтага года ЗША патапілі ў Карыбскім моры некалькі суднаў, якія перавозілі наркотыкі з Венесуэлы. Цяпер Трамп ужо публічна разважае пра магчымае ўварванне ў Венесуэлу. Журналістка спытала, як Мачада, лаўрэатка прэміі міру, ставіцца да магчымай наземнай аперацыі ЗША супраць Венесуэлы.

— Я лічу, што эскалацыя, якая адбылася, — гэта адзіны спосаб прымусіць Мадура зразумець, што прыйшоў час сыходзіць. Гэта эскалацыя — апошняя магчымасць для тых, хто ўсё яшчэ падтрымлівае Мадура, зразумець, што ім трэба пазбавіць яго любой падтрымкі, а самому Мадуру — зразумець, што гэта апошні шанец сапраўды садзейнічаць мірнаму і ўпарадкаванаму пераходу, чаго мы хочам, за што мы змагаліся, — сказала яна.

Мачада падкрэсліла, што рэжым Нікаласа Мадура сфальсіфікаваў вынікі 35 выбараў рознага ўзроўню ў Венесуэле, што народ выходзіў на мірныя пратэсты, але іх жорстка падавілі.

— Мы ўрэшце прадэманстравалі, мы перамаглі, а потым на нас напалі. У нас былі тысячы пратэстаў, мірных мітынгаў, дэманстрацый. Мы пераспрабавалі ўсе інстытуцыйныя сродкі, — сказала Мачада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках