«Транснефть» спыніла перапампоўку нафты ў порт Наварасійск пасля атакі дронаў
1- 14.11.2025, 11:39
- 2,160
Найбуйнейшы на Чорным моры расійскі тэрмінал прастойвае.
Расійская трубаправодная манаполія «Транснефть» спыніла перапампоўку нафты ў порт Наварасійск, паведамілі Reuters дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй (пераклад — moscowtimes.ru.
«Транснефть» адмовілася ад каментара.
Найбуйнейшы на Чорным моры порт Наварасійск спыніў прыём і экспартную перавалку нафты пасля атаки дронаў 14 лістапада, паведамілі крыніцы Reuters.
У ноч на 14 лістапада нафтабаза і берагавыя збудаванні порта на нафтаперавалачным комплексе Шэсхарыс у чарнаморскім Наварасійску былі пашкоджаныя ў выніку атакі беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), паведаміў аперштаб Краснадарскага краю.