Тут жыў Максім Багдановіч: у Мінску прадаюць неардынарную кватэру
7- 16.11.2025, 14:49
- 9,276
Яна знаходзіцца ў доме каля Вялікага тэатра оперы і балета.
У доме на вуліцы Багдановіча, што каля Вялікага тэатра оперы і балета і станцыі метро «Няміга», выставілі на продаж кватэру з даволі нестандартным рамонтам. Квадрат у двухпакаёўцы ацанілі больш чым у пяць тысяч долараў. Дарэчы, у гэтым доме больш за сто гадоў таму нарадзіўся беларускі паэт Максім Багдановіч, піша Realt.
Гэта дом № 25 на вуліцы Багдановіча. Вуліцу так назвалі ў 1991 годзе, у гонар стагоддзя з дня нараджэння паэта. Калі Максім Багдановіч нарадзіўся, вуліца называлася Аляксандроўскай. Будучы паэт пражыў у гэтым доме менш за год.
Дом трохпавярховы, вось гэты.

Агульная плошча — 66 метраў, жыллая — 44, кухня — 6 метраў. Вышыня столяў у кватэры — 3,3 метра.

Прадавец кажа, што ў кватэры дызайнерскі рамонт. Выглядае яна нестандартна. Уся мэбля, паводле слоў прадаўца, трансфармуецца. Напрыклад, адзін са сталоў-трансформераў падвешаны на тросах. Вось як выглядае інтэр’ер у жылых пакоях. У адным ёсць выхад на балкон.

А вось кухня.



Санвузел сумешчаны. Устаноўлена ванна і падключаная пральная машына.

Гэтую кватэру ацанілі ў 338 600 долараў. Кошт квадратнага метра — 5 169 долараў.