Шэраг прадпрыемстваў адключылі ад газу пасля выбуху газаправода пад Амскам
1- 18.11.2025, 11:35
- 2,298
Зарэва ад пажару было бачна на вялікай адлегласці.
Пасля выбуху на газаправодзе у раёне пасёлка Растоўка ў Амскай вобласці некалькі прадпрыемстваў адключылі ад газу. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Віталь Хаценка у сваім тэлеграм-канале.
Хаценка патлумачыў, што цяпер катэльні атрымліваюць газ праз рэзервовыя трубаправоды, і для іх падрыхтавана дадатковае паліва. Паводле яго слоў, аднаўленне падачы газу можа заняць суткі. Рэгіянальны ўрад працягвае каардынаваць дзеянні па гэтым пытанні.
Інцыдэнт адбыўся ранняй раніцай 18 лістапада. Мясцовыя жыхары распавялі, што выбуховая хваля закранула жылыя кварталы, зарэва ад пажару было бачна на вялікай адлегласці.
Хаценка паведаміў, што аварыя адбылася на падземным участку магістральнага газаправода-адводу. Паводле адной з версій, адбылася ўцечка газу з газаправода. Чыноўнік удакладніў, што мясцовым жыхарам нічога не пагражае.