Пуціну няма чым адказаць
2- Ігар Эйдман
- 2.11.2025, 10:01
- 6,556
У блефуючых шулераў даўно няма тузоў.
Ведаеце, чаму Крэмль так нервова адрэагаваў на рашэнне Трампа аднавіць ядзерныя выпрабаванні, а Пяскоў адразу пачаў нешта блеяць і апраўдвацца за выпрабаванні «Буравеснік» (маўляў, вы не зразумелі — «гэта іншае»)? Ім проста няма чым адказаць. Савецкая інфраструктура для правядзення выпрабаванняў атамнай зброі даўно, яшчэ ў 90-я, прыйшла ў непрыдатнасць. Каб прывесці яе ў парадак, патрабуюцца велізарныя грошы і шмат часу. Пуціну проста няма чым адказаць на выклік амерыканцаў.
У выніку, калі амерыканцы правядуць выпрабаванні, а расіяне не змогуць гэтага зрабіць, недзеяздольнасць іх ядзернага «шчыта» стане відавочнай. Эфектыўнасць улюбёнай псіхалагічнай зброі Крэмля — ядзернага шантажу — рэзка знізіцца.
Ядзерная дубіна Расіі даўно прагніла. Я пра гэта пісаў не так даўно тут. Яшчэ раз нагадаю.
Ядзерны блеф
Сустрэў я ў Германіі аднаго рэлаканта — вельмі кампетэнтнага чалавека, які шмат гадоў адпрацаваў, не скажу дзе. Высветлілася, што ён добра разбіраецца ў стане расійскіх ядзерных узбраенняў.
Вось што ён кажа.
Стан гэтага яшчэ савецкага металалому — відавочна жахлівы. У выпадку вайны дзве трэці расійскіх стратэгічных ракет проста не ўзляцяць. З тых, што ўзляцяць, палова не даляціць да мэтаў па тэхнічных прычынах. Астатнія альбо знішчыць заходняя ПРА, альбо ў іх не спрацуе ядзерны баявы зарад (трыцій даўно не абнаўляўся, а яго перыяд паўраспаду падышоў).
Вядома, рызыка, што нешта з дурноты ўсё ж такі даляціць і выбухне, ёсць. Але Расіі ў любым выпадку пасля вайны проста не будзе.
Гэта я не да таго, што ядзернай вайны не трэба баяцца. Трэба, вядома. Не дай Божа, як кажуць.
Проста не шкодна ведаць, што ў блефуючых шулераў даўно няма тузоў — адны шасцёркі ў рукаве, і тыя не козырныя.
Ігар Эйдман, «Тэлеграм»