СМІ: Герасімаў пачаў звальняць генералаў з-за сваёй хлусні Пуціну пра Пакроўск
3- 2.11.2025, 13:08
- 18,314
У Расіі на найвышэйшым узроўні «палецелі галовы».
Журналіст і блогер Уладзімір Золкін паведаміў, што кіраўнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў пачаў здымаць генералаў, адказных за няўдачы на Пакроўскім напрамку. Пра гэта ён напісаў на сваім канале ў Telegram, перадае «Диалог.UA».
Паводле слоў Золкіна, кіраўнік расійскага Генштаба ў паніцы шукае, на каго можна перакласці віну за правал наступу і ўласную хлусню дыктатару РФ Уладзіміру Пуціну.
«Герасімаў у гарачцы шукае, на каго перакласці адказнасць за правалы і сваю ўласную хлусню Пуціну пра тое, што ўсіх перамаглі, захапілі, акружылі. Палецелі галовы генералаў», — напісаў Золкін.
Паводле ягоных дадзеных, за невыкананне задач наступу з пасады зняты камандуючы 51-й арміяй генерал-лейтэнант С. Мільчакоў. Часова выконваючым абавязкі прызначаны генерал-маёр Віктар Кіндзееў. Таксама звольнены камандзір 132-й асобнай мотастралковай брыгады палкоўнік Наймушын — прычынай сталі значныя страты ў асабовым складзе.
«Ці здымуць самога Герасімава — невядома. У пэўнай меры гэты хлус нам нават выгадны», — напісаў журналіст.
Некалькі дзён таму Пуцін, паслухаўшы ілжывы даклад Герасімава, публічна заявіў, што расійская армія нібыта акружыла Пакроўск. Дыктатар нават пачаў запрашаць замежных журналістаў у Пакроўск, каб яны «пераканаліся» ў акружэнні.
Аднак ніякага акружэння не існуе. Украінскія ваенныя журналісты, OSINT-аналітыкі і нават Z-блогеры аднагалосна пацвярджаюць, што Сілы абароны Украіны не акружаныя, і нават не перарэзаная лагістыка.
Фактычна Герасімаў, каб апраўдацца перад Крамлём за няўдачы, прыдумаў неіснае «акружэнне» і выставіў Пуціна ў надзвычай недарэчным святле.